ШАГ 4. "Я родным краем ганаруся і ведаю – я не адзін"

22.12.2020

Там да зубра – рукой дакрануцца!

Васількамі хвалюецца збожжа…

Там прыветліва вам усміхнуцца,

Там, як дома, адчуць сябе можна!

Гэта ўсё – Беларусь мая мілая!

Без яе, нават дзень я сумую…

Працавітая, мужная, шчырая!

Там – Радзіма мая, там – жыву я!

 

  22 снежня 2020 года праект Школа Актыўнага Грамадзяніна прайшоў ў форме прэсс-канферэнцыі “Я родным краем ганаруся і ведаю – я не адзін, на якой вучні гутарылі пра свій родны край, пра сваю малую Радзіму, разважалі над дасягненнямі Беларусі ў розных сферах жыццядзейнасці.

 Рэспубліка Беларусь багата сваёй архітэктурнай спадчынай: храмы, манастыры, музеі, помнікі і этнаграфічныя вёскі. Але самае прыгожае – гэта прырода Беларусі, некранутыя куточкі прыроды, непаўторны жывёльны і раслінны свет, які зачароўвае. Кожны чалавек у сваёй памяці прыгадвае родны куточак, дзе прайшлі яго маленства і юнацтва.

  Вучні разам з класным кіраўніком размаўлялі аб дасягненнях сувярэннай Беларусі ў розных сферах грамадскага жыцця, у тым ліку пра нашы дасягненні за 2018-2020 гады, якія прайшлі пад знакам Года малой радзімы. Для навочнага прыкладу была выкарыстана мультымедыйная прэзентацыя, якая рассказала нам аб развіці розных галін суверэннай Беларусі.

  Далей былі разгледжаны матэрыялы, якія падрыхтавалі вучні. Яны рассказалі аб славутасці свайго раёна, а таксама аб знакамітых славутасцях Рэспублікі Беларусь, аб помніках архітэктуры. Распавялі пра знакамітыя месцы, у якіх пабывалі, пра свае ўражанні і пра тое, што запомнілася больш за ўсіх.

  Выказаліся пра гісторыю свайго раёна, пра назву паходжання, бо кожны чалавек павінен ведаць гісторыю сваёй малой Радзімы, адчуваць за яе гонар. Завяршылі сустрэчу на тым, што ў сэрцы кожнага чалавека павінна жыць любоў да сваёй родная зямлі, роднага краю, Малой Радзімы. Мы ганарымся, што мы – грамадзянне Рэспублікі Беларусь!