История семьи

Бокша Дар’я

5 “А” клас

Мой прадзед, а бацькаў дзед

Вабішчэвіч Уладзімір Мікалаевіч нарадзіўся 4 лютага 1925 года. Жыў ён на Столінскіх хутарах. Упершыню ўбачыў немца на матацыкле, той ехаў па шляху на Столін (так успамінае мой прадзед).

Калі яму споўнілася 19 гадоў, у 1944 годзе прадзядулю прызвалі на службу ў армію. Успамінаў: “Гналі немцаў на Захад, назад у Германію. Ішлі праз Польшчу. Вызваляў нямецкія гарады… Ваяваў у складзе Першага Беларускага фронту пад камандаваннем Жукава. Удзельнічаў у бітве за Берлін.”

У архіве Вялікай Айчыннай вайны знаходзяцца звесткі пра тое, як ён размініраваў поле, па якім пасля прайшла яго рота. За гэты ўчынак прадзядуля ўзнагароджаны медалём “За адвагу”. У яго ёсць і іншыя ўзнагароды: “За бітву на Одэры”, “За ўзяцце Берліна”. Ёсць і юбілейныя ўзнагароды: “20”, “30 гадоў з Дня Перамогі” і іншыя.

На жаль, прадзядулі ўжо няма, а ён так любіў святкаваць Дзень Перамогі!

Мы бываем у яго на магіле, прыносім кветкі.

 

 

Ярашэвіч Дзіяна

5 “А” клас

Мой прадзядуля

Мой прадзядуля Адамчук Міхаіл Васільевіч. Ён нарадзіўся чацвёртага лістапада тысяча дзевяцьсот трыццаць пятага года. Яму было пяць гадоў, калі пачалася вайна.

Немцы прыйшлі ў вёску, сагналі ўсіх людзей разам і пагналі ў Гарынь. Там іх пачалі грузіць у таварныя вагоны і наківалі ў Нямеччыну. Падарожжа цягнулася некалькі тыдняў. Усіх людзей і дзяцей прывезлі ў горад Халі. Там пачалі размяркоўваць па гаспадарах. Мой прадзядуля са сваёй сям’ёй трапіў яшчэ да мірнага добрага гаспадара. Ім патрэбна было даглядаць коней. Усю сям’ю кармілі толькі бульбай і гарохам. Прадзядуля лічыў, што ім вельмі пашанцавала з гаспадаром. Іншы раз ён карміў іх яшчэ і хлебам, а дзяцям даваў цукеркі.

У адзін з восеньскіх вечароў у горад прыйшлі амерыканскія войскі, якія прынеслі свабоду. Кожны чалавек мог выбраць: застацца ці вярнуцца. І мой прадзядуля з сям’ёй у тысяча дзевяцьсот сорак пятым годзе вярнуўся ў родную вёску Церабяжоў. 

А чатырнаццатага студзеня дзве тысячы дваццаць другога года майго прадзядулі не стала.