Фальклорны фестываль “У дыханні тваім нашых продкаў вяртанне”

16.04.2018

16 красавіка на базе ДУА “Сярэдняя школа №2 г.Століна” прайшоў фальклорны фестываль “У дыханні тваім нашых продкаў вяртанне”, у якім прыняла ўдзел і наша школа. Мы рыхтавалі выставу ў намінацыі “Горад майстроў” пад назвай “Па гнязду відаць, якая птушка”, дзе імкнуліся паказаць старажытную рэчыцкую хату, аздобленую рукамі гаспадыні. Вучаніца 8 “Б” класа Лукашэвіч Святлана пазнаёміла ўсіх прысутных з асаблівасцямі мясцовай вышыўкі, адзення. Увесь наш куток выглядаў святочна і яскрава. І не дзіва! Усё, да чаго дакраналіся працавітыя рукі нашых бабуль і прабабуль было зроблена з вялікім умельствам і з вялікай любоўю.

Па выніках фестывалю наша школа была адзначана дыпломам 3 ступені.