Літаратурнае свята да 135-годдзя вялікага беларускага пісьменніка Якуба Коласа

10.11.2017

У пятніцу, 10 лістапада, вучні 10 “А” класа з загадчыкам бібліятэкай Ханавец С.К., класным кіраўніком Буйніч Л.У. наведалі Столінскую раённую бібліятэку, дзе праводзілася  літаратурнае свята да 135-годдзя вялікага беларускага пісьменніка Якуба Коласа. Вядучыя свята Кацярына Страха і Іван Ляшкевіч пазнаёмілі прысутных з цікавымі момантамі жыццёвага і творчага шляху Якуба Коласа. Са сваім вершам “Сцяжынка Якуба Коласа” выступіла мясцовая паэтка Ларыса Вырко. Не забылі пра сёлетні юбілей і Янкі Купалы – песню “Спадчына” на яго словы выканала культарганізатар Столінскага гарадскога Дома культуры Наталля Пашкевіч. У зале гучалі ўрыўкі з паэм “Сымон-музыка” і “Новая зямля”. Нашай увазе былі прадстаўлены пазнавальныя відэасюжэты.