Cустрэча з беларускімі паэтамі

12.10.2017

   У чацвер, 12 кастрычніка, вучні 10 “А” класа з загадчыкам бібліятэкай Ханавец С.К., класным кіраўніком Буйніч Л.У. наведалі Столінскую раённую бібліятэку, дзе праводзілася сустрэча з беларускімі паэтамі Леанідам Дранько-Майсюком і Эдуардам Акуліным. Вельмі цікава, прыемна і карысна было слухаць вершы ў выкананні саміх аўтараў. Леанід Васільевіч расказаў многае са свайго дзяцінства, а Эдуард Аляксандравіч праспяваў свае песні, расказаў пра першае і апошняе каханне.