135-годдзе з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры

29.05.2017

У маі месяцы вучні школы рыхтавалі газеты, прысвечаныя 135-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Я.Купалы, Я.Коласа. Дзеці выбіралі самі тэмы для выдання. Тут сустракаліся крыжаванкі, цікавыя пытанні, старонкі з біяграфіі і творчасці, каханне. І самі газеты мелі цікавыя назвы: “Крыніца натхнення” (Я.Колас у творчасці мастакоў), “А ці ведаеш ты?”, “Сустрэча праз 45 гадоў” (першае каханне Я.Коласа), “Музы Янкі Купалы” і інш. Вучні даведаліся шмат новага пра знакамітых людзей.

         У гэтым жа месяцы прайшлі і тэматычныя чытанні твораў Я.Купалы і Я.Коласа. Гучалі як паэтычныя творы, так і ўрыўкі з прозы.