Паэтычная вечарына да 125-годдзя М.Багдановіча “Светлы след будзе вечна жывым…”

09.12.2016

У пятніцу, 9 снежня, вучні 9 “Б” класа з загадчыкам бібліятэкай Ханавец С.К., класным кіраўніком Буйніч Л.У. наведалі Столінскую раённую бібліятэку, дзе праводзілася паэтычная вечарына да 125-годдзя М.Багдановіча “Светлы след будзе вечна жывым…” Галоўны бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі Навумчык І.М. і бібліёграф Шаламіцкая Е.А. правялі змястоўнае мерапрыемства па жыцці і творчасці вядомага беларускага класіка. Каб падсумаваць вынікі сустрэчы, вучням быў прапанаваны відэафільм.