День Белорусской письменности

03.09.2016

Напярэдадні Дня беларускага пісьменства – 3 верасня, ва ўстанове адукацыі былі арганізаваны мерапрыемствы для вучняў розных узроставых груп.

З вучнямі 5 класаў Паступінская Л.М. правяла гутарку і захапляючую віктарыну “Мой родны край”.

У 8 класе Белавус І.А. арганізавала мерапрыемства “Славутыя сыны Беларусі”, на якім вучні ўспаміналі вядомых пісьменнікаў, дзеячаў культуры.

Пад кіраўніцтвам Буйніч Л.У. з вучнямі старэйшых класаў быў арганізаваны прагляд фільма “Першыя кнігі”.

Пры планаванні і арганізацыі мерапрыемтваў кожны з настаўнікаў улічваў узроставыя асаблівасці.