Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

28.11.2015

З 23 па 28 лістапада ў школе праходзіў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры, прысвечаны 85-годдзю Уладзіміра Караткевіча “Быў. Ёсць. Буду”.

         У рамках тыдня вучні рыхтавалі газеты, прысвечаныя жыццю, творчасці У.Караткевіча, а таксама сувязі пісьменніка з кіно: “У.Караткевіч. Першыя крокі ў жыцці і латаратуры” – 11а клас, “Вандроўка па мясцінах Уладзіміра Караткевіча ў Оршы” – 11б клас, “Творы У.Караткевіча на экране” – 10а клас, “Музы Уладзіміра Караткевіча” – 6б клас. У.Караткевіч паказаны з розных бакоў: як творчая асоба і як звычайны чалавек. Вучні не прамінулі адзначыць сувязь пісьменніка з Брэстчынай.

 

 

         У аўторак дзеці дэманстравалі прэзентацыі. Частка іх была пасля змешчана ў холе на першым паверсе школы. У рабоце Казулі Дар’і (11б клас) была звернута ўвага на сям’ю пісьменніка, значныя даты ў яго жыцці, узнагароды і прызнанне. Ліс Кірыл (6а клас) спыніўся на біяграфіі пісьменніка (коратка размясціў у храналагічным парадку). Вучні 10а класа расказалі пра найбольш вядомыя мастацкія творы.

 

 

         У сераду праходзіў конкурс чытальнікаў. Вучні 5-11 класаў падрыхтавалі выразнае чытанне вершаў У.Караткевіча. Вершы былі разнастайныя па тэме, па зместу і па памерах. Выступала 30 чалавек, слухачы: вучні і настаўнікі – атрымалі задавальненне ад выразнага чыстага гучання беларускага слова, з дапамогай інтанацыі вучні імкнуліся перадаць настрой паэта, а таксама слае адносіны да верша, які чыталі. Атрымалася сапраўднае свята лірыкі Караткевіча. Найбольш запомніліся сваім пранікнёным чытаннем наступныя вучні:

  1. Гайдук Ксенія, 5б клас, верш “Легенда”
  2. Гуцко Марыя, 5б клас, верш “Я сумую па Радзіме” (урывак)
  3. Андрэйкавец Марыя, 7а клас, верш “Ты і я”
  4. Савельева Анаставія, 8а клас, верш “Успамінаю”
  5. Бруцкая Надзея, 8а клас, верш “Я сумую па Радзіме”
  6. Міранчук Лізавета, 8а клас, верш “Я сумую па Радзіме”
  7. Даныш Дзіяна, 8а клас, верш “Дзяўчына пад дажджом”
  8. Бабіч Аксана, 8б клас, верш “Не трэба”
  9. Мазоль Радзіён, 9а клас, верш “Белавежскі алень”
  10. Хоміч Іван, 9а клас, верш “Калі ідуць на абардаж”
  11. Лазейка Арцём, 9б клас, верш “Дзяўчына пад дажджом”
  12. Кудравец Вадзім, 9б клас, верш “Нават сцюжным зімовым вечарам”
  13. Гойка Аляксандр, 9б клас, верш “Дуб”
  14. Разановіч Анастасія, 10а клас, верш “Каханню,Богу, светлай сіле”
  15. Пашкевіч Юлія, 10б клас, верш “У бездарожжа…”
  16. Бабіч Дзіяна, 10б клас, верш “Нават сцюжным зімовым вечарам…”

 

 

У сераду, 25 лістапада, вучні 11а класа з настаўнікам Паступінскай Л.М. ездзілі ў раённую бібліятэку г.Століна на мерапрыемства, прысвечанае творчасці нашага земляка А.Наварыча (в.Відзібор). Дзяцей пазнаёмілі з біяграфіяй пісьменніка, былі прадстаўлены яго кнігі, і спынена ўвага на тым, што Наварыч з’яўляецца членам саюза пісьменнікаў. Далей размова пайшла пра творчасць У.Караткевіча, пра значэнне гэтай асобы ў гісторыі беларускай літаратуры, паказана прэзентацыя.

 

У чацвер, 26 лістапада, вучні школы прысутнічылі на літаратурнай кампазіцыі “Быў. Ёсць. Буду”. Са сцэны гучалі вершы, паказваліся інсцэніраваныя урыўкі з твораў “Жабкі і чарапаха”, “Ладдзя роспачы”, “Лебядзіны скіт”. Вядучыя Гарагляд Алена, Фурман Алеся правялі прысутных па старонках біяграфіі і творчасці вядомага пісьменніка.

  

У пятніцу, 28 лістапада, вучні 8-10 класаў глядзелі документальны фільм “Свет Караткевіча”, дзе разглядаліся факты з біяграфіі: дзе нарадзіўся будучы пісьменнік, дзе вучыўся, як пазнаёміўся са сваёй жонкай.

У суботу, 29 лістапада, былі падведзены вынікі, узнагароджаны дзеці за актыўны ўдзел у тыдні беларускай мовы і літаратуры.