Творчая сустрэча чытачоў з мясцовай паэтэсай Галінай Сідараўнай Бабарыка

11.09.2015

11 верасняў раённая бібліятэцы г.Століна адбылася творчая сустрэча чытачоў з мясцовай паэтэсай Галінай Сідараўнай Бабарыка. Сустрэча была арганізавана з нагоды выхаду чарговага зборніка паэзіі Г.Бабарыка, які мае філасофскую назву “Дарога ў восень”. На гэтай сустрэчы прысутнічалі і адзінаццацікласнікі нашай школы. Для вучняў знаёмства з паэтэсай Століншчыны было і цікавым, і карысным. Цікавым таму, што не часта даводзіцца сустракацца з паэтам, крэатыўным, разважлівым, мудрым чалавекам. А карысным таму, што іменна ў 11 класе на ўроках беларускай літаратуры вучні будуць знаёміцца з творчасцю сучасных беларускіх паэтаў. Біяграфія Г.Бабарыкі, вершы, прачытаныя самой паэтэсай, уласныя ўражанні ад сустрэчы могуць стаць асновай паведамлення вучня на ўроку беларускай літаратуры.