ТЫДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ

24.11.2014

З 24 па 29 лістападаў школе праходзіўТыдзень беларускаймовыі літаратуры, прысвечаны народнай творчасці. Мы акунуліся ў старажытны свет нашых продкаў, мелі магчымасць пабачыць прылады працы, якімі карысталіся нашы прадзеды, адзенне, якое насілі нашы продкі, паслухаць музыку, якую яны спявалі.

У панядзелак увазе усіх “жыхароў школы” былі прадстаўлены малюнкі па беларускаму фальклору: народныя казкі, павер’і, паданні, легенды, прыказкі і прымаўкі, загадкі. У бібліятэцы была арганізавана выстава кніг пра вусную народную творчасць, якая працуе цэлы тыдзень: зборнікі казак, прыказак і г.д., метадычная літаратура. Можна было пазнаёміцца з беларускімі рушнікамі, вышыўкамі, сурвэткамі, вырабамі. На сталах быў прадстаўлены посуд: талеркі, збанкі, гаршчочкі – лямпы, прылады для гаспадаркі: пранік, маслабойка, трасы (вялікі і зусім маленькі), ступка і шмат іншага. У дзяцей і дарослых з’явілася магчымасць на ўласныя вочы гэта ўсё пабачыць і нават дакрануцца. А вучні на тэхнічных гуртках разам з Ворахам С.К. прывялі ўсе рэчы ў належны стан, за што ім асобны вялікі дзякуй.

 

 

У аўторак у актавай зале школы спаборнічалі два пятых класа ў гульні “Нам засталася спадчына”. Гульню праводзіла Буйніч Л.У.Было дзве каманды “Крынічка” і “Залатыя птахі”. Вучні паказалі свае веды у прыказках, прымаўках, фразеалагізмах, загадках, казках. Вучні старэйшых класаў (6а,7б) паказалі інсцэніраваныя беларускія народныя казкі, а таксама казку на новы лад “Лёгкі хлеб” (рыхтавала Белавус В.А.). Дзеці паказалі сябе, як сапраўдныя артысты. Вельмі эмацыянальна і добра было ўсё сыграна. Гледачы атрымалі вялікае задавальненне (як і артысты), а касцюмы былі вельмі удала падабраны Камандам яшчэ патрэбна было пры праглядзе мультфільма выпісаць прыказкі і прымаўкі, а таксама па эпізодам назваць прыказку. Вучні вельмі добра справіліся з заданнямі. Адрыу быў мінімальны. З лікам 27 : 24 перамагла каманда “Крынічка” 5а класа. Але гэта была ўсяго гульня, якая прайшла, а веды і задавальненне засталіся.

У сераду у актавай зале школы вучні сабраліся, каб акунуцца ў мінулае і паглядзець абрад “Сватанне” (8а клас) (падрыхтавала Белавус В.А.).  Беларускія нацыянальныя касцюмы яшчэ больш падкрэслівалі ўрачыстасць моманту, беларускія песні разгортвалі душу. Размова удзельнікаў абраду вялася ў вершаванай форме з усімі атрыбутамі: караваем і гарбузом, сватамі і бацькамі, дзяўчынай і хлопцамі. Вучні вельмі добра ігралі свае ролі, адчувалі сябе на сцэне раскавана.

Пасля абрада, калі ўжо дамовіліся пра вяселле, вучні 9а класа паказалі сцэнку “Чалавек і жонка”: што можа здарыцца ў сямейным жыцці. Чалавек і жонка пасварыліся і памяняліся працай: жонка пайшла ў поле касіць, а чалаве застаўся дома упраўляць гаспадарку. Было цікава паназіраць, да чаго гэта прывяло.

Чацвер быўпрысвечаны легендаміпаданнямСтоліншчыныВучні пад кіраўніцтвам Белавус В.А. паказалі на сцэне, як узнікла назва “Струга”, “Столін”. Мы мелі магчымасць апынуцца ў часы далёкія, зазірнуць у старадаўнасць. Гэтае мерапрыемства, я думаю, паспрыяе таму, што дзеці пачнуць цікавіцца гісторыяй свайго народа, асабліва яго легендамі і паданнямі.

Пятніца. Сярод вучняў 11 класаў прайшоў КВЗ (правяла Паступінская Л.М.) на веданне беларускай мовы, літаратуры, на развіццё творчых здольнасцей старшакласнікаў.

У 6б класе прайшоў Лінгвістычны конкурс (падрыхтавала Белавус І.А.).

 

Субота. Падвядзенне вынікаў работы.