Міжнародны дзень роднай мовы

23.02.2021

З 15 па 20 лютага ў школе праходзіў тыдзень беларускай мовы і літаратуры. З мэтай павышэнне цікавасці да роднай мовы і літаратуры праводзілася шмат мерапрыемстваў і акцый. Успомнілі пісьменнікаў і кніг-юбіляраў 2021 года, нагадалі цікавыя факты, што датычацца беларускія нацыянальнасці і культуры. Масавымі былі акцыі “Складзі слова” і “Словы-залацінкі” (кожны настаўнік называе беларускае слова, гучанне якога асабліва падабаецца). Вучні спрабавалі свае сілы ў напісанні сачыненняў на конкурс “Азбука пачуццяў”.

У бібліятэцы дзейнічала выстава кніг “Багата, родная ты мова”. У сераду вучні 5-8 класаў рабілі паштоўкі да Міжнароднага дня роднай мовы. А ў чацвер настаўнікі беларускай мовы і літаратуры арганізавалі выставу дзіцячых малюнкаў “Беларускія творы вачыма школьнікаў”. Быў праведзены Міжнародны конкурс “Буслік - 2021”. У пятніцу школа далучылася да раённай сінхронай “Купалаўскай дыктоўкі”, дзе сваё веданне беларускай мовы праверылі вучні, настаўнікі і работнікі школы.

Тыдзень прайшоў жвава і насычана.