Сустрэча з паэтэсай Століншчыны Вырко Ларысай Федараўнай

23.09.2022

Сустрэча паэтэсы Століншчыны Вырко Ларысы Федараўны з вучнямі старэйшых класаў школы ў рамках Тыдня роднай мовы.

Ларыса Федараўна расказала пра сябе, пра свій творчы шлях. Таксама прэзентавала сваю кнігу “Гронка рабіны”, якую падарыла школьнай бібліятэцы, зрабіўшы памятны надпіс у кнізе.

   

Паэтэса чытала свае вершы, асобныя з іх, надрукаваныя на лістах паперы, у канцы сустрэчы па просьбе вучняў аддала дзетям на памяць пра сустрэчу.